«Дзецям са Светлагорску дапамога аказана ў поўным аб'ёме. Стан стабілізаваны», — паведамілі БЕЛТА ў прэс-службе Міністэрства аховы здароўя. Дзеля далейшага назірання ўсіх дзяцей перавялі ў Гомель, дзе ім у выпадку неабходнасці пры аддаленых наступствах акажуць неабходную дапамогу.
Як паведамлялася, у Светлагорску атруціліся пяцёра дзяцей. Верагодней за ўсё, яны атруціліся чамярычнай вадой, сродкам для барацьбы з вошамі.
Па факце атручвання праверку будзе праводзіць міліцыя.
Чытайце:
У Светлагорскім раёне ў санаторыі атруціліся некалькі дзяцей, выпіўшы сродак ад насякомых
0
0
0
0
0
0