Microsoft прызнала, што разгортванне Windows 10 прайшло не зусім удала. Спосаб, якім кампанія спрабавала матываваць карыстальнікаў да абнаўлення, многім не спадабаўся. У сувязі з гэтым прадстаўнікі кампаніі паабяцалі больш не прымушаць карыстальнікаў абнаўляцца, і зрабілі гэта ў судзе. Пра гэта паведамляе Tut.by са спасылкай на bgr.com.

Неўзабаве пасля выхаду Windows 10 многія карыстальнікі пачалі заўважаць, што іх камп'ютары ў аўтаматычным рэжыме загружалі вялікія файлы з абнаўленнем Windows 10, не пытаючыся на гэта згоды. Праблема пагаршалася заблытанымі папярэджаннямі аб абнаўленнях, якія прымушалі некаторых карыстальнікаў пачаць абнаўленне да Windows 10, нават не ўсведамляючы гэтага.

Прадстаўнікі Microsoft выбачыліся за тое, што зайшлі «занадта далёка» з рэалізацыяй сваёй стратэгіі абнаўлення і запэўнілі, што кампанія «шмат чаму навучылася з гэтай гісторыі».

Акрамя таго, у адказ на пазоў нямецкага Таварыства абароны правоў спажыўцоў Microsoft Germany абавязалася больш не звяртацца да фонавай загрузкі файлаў для абнаўлення аперацыйнай сістэмы без згоды карыстальнікаў.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0