У Крычаўскім раёне 24 жніўня раварыста забіла прычэпам грузавіка. Пра гэта паведамяе прэс-служба МУС.

Паводле папярэдняй інфармацыі, МАЗ ехаў каля вёскі Чырвоная Буда, калі ў 17.30 ад яго адарваўся прычэп. Ён вылецеў на абочыну і здзейсніў наезд на 66-гадовага мясцовага жыхара, які ехаў на ровары.

У выніку ДТЗ раварыст ад атрыманых траўмаў памёр на месцы здарэння.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0