Падчас сумеснай прэс-канферэнцыі Аляксандра Лукашэнкі і Пятра Парашэнкі ў Кіеве актывістка топлес з надпісам «Жыве Беларусь» выбегла перад тэлекамерамі. Яна гукала «Жыве Беларусь!». Гэтыя ж словы былі напісаныя на грудзях.
Інцыдэнт здарыўся падчас падпісання дакументаў міністрамі культуры дзвюх краін, а Лукашэнка і Парашэнка стаялі за спінамі міністраў. Дзяўчыну затрымалі на працягу некалькіх секунд і сілай вывелі з залы.
Паводле папярэдняй інфармацыі, дзяўчынка ёсць актывісткай руху Femen, а ў залу трапіла як прадстаўніца прэсы.
А гэта рэакцыя Лукашэнкі і Парашэнкі на інцыдэнт
Чытайце таксама: Што за дзяўчына агалілася перад Лукашэнкам і Парашэнкам — шмат ФОТА
0
0
0
0
0
0