У Мінску кіроўца вырашыў пытанне з паркоўкай для свайго аўтамабіля: на дзіцячую пляцоўку прывёз з дзясятак валуноў, каб на ёй не змаглі гуляць дзеці, а ён мог спакойна паркаваць аўтамабіль.
Фатаграфію Tut.by даслаў чытач Андрэй. Мужчына жыве ў Фрунзенскім раёне, на вуліцы Ігнатоўскага, 3.
«З паркоўкай у нас, як і ва ўсіх дварах: ва ўсіх машыны, але месца ўсё ж знайсці можна. Але знайшоўся аўтамабіліст, які вырашыў уладкаваць сабе паркоўку на дзіцячай пляцоўцы. Мы ўжо і міліцыю на яго выклікалі, і ЖЭС».
Відаць, што аўтамабіліст падышоў да працэсу грунтоўна — не толькі прывёз на пляцоўку камяні, але і ўкапаў іх, а затым пафарбаваў.
Фота чытача
Па стане на вечар 6 чэрвеня стала вядома, што ЖЭС прыбраў камяні, прывезеныя аўтамабілістам. Цяпер вырашаецца пытанне аб тым, хто будзе аднаўляць дзіцячую пляцоўку — сам аўтамабіліст ці ЖЭС.