Украінскі цеплаход класа рака-мора «Генерал Ватуцін», які выйшаў 1 чэрвеня ў круіз з Кіева, па невядомай прычыне не стаў заходзіць у Адэсу і накіраваўся ў Растоў-на-Доне. Пацверджанняў гэтай інфармацыі няма.

Раніцай 5 чэрвеня «Генерал Ватуцін» выйшаў з горада Вілкава Адэскай вобласці і ўзяў курс на Крым. Уначы ён абышоў паўднёвы бераг паўвострава.

«Генерал Ватуцін» можа браць на борт да 280 пасажыраў.

Па дадзеных сайта MarineTraffic, прыбыццё «Генерала Ватуціна» у Растоў-на-Доне чакаецца 6 чэрвеня прыблізна ў 19:00 па мясцовым часе.

Чытайце таксама: Стала вядомая прычына «ўцёкаў» украінскага лайнера ў Растоў-на-Доне

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?