У райцэнтры Лёзна згвалтавалі 8-гадовую дзяўчынку. Зараз дзіця ў рэанімацыі, паведаміў TUT.BY чытач, які прадставіўся медработнікам. У рэгіянальным упраўленні Следчага камітэта гэтую інфармацыю пацвердзілі. Падазраванаму — 45 гадоў, ён мясцовы жыхар.

«Лёзненскі раённы аддзел Следчага камітэта распачаў крымінальную справу па ч. 3 арт.166 Крымінальнага кодэкса (Згвалтаванне заведама малалетняй) у дачыненні да раней судзімага жыхара Лёзна 1972 года нараджэння, — паведаміла афіцыйны прадстаўнік УСК па вобласці Святлана Сахарава. — Следчыя праводзяць неабходныя дзеянні, каб вызначыць усе абставіны здарэння. Школьніца знаходзіцца на лячэнні ў медыцынскай установе. Жыццю дзяўчынкі нічога не пагражае».

Падазраваны затрыманы. Вырашаецца пытанне аб абранні да яго меры стрымання ў выглядзе заключэння пад варту.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0