З'явіліся падрабязнасці масавага забойства ў Цвярской вобласці Расіі. Мужчына, які застрэліў восем чалавек, з'яўляецца электрыкам. Ён выконваў працы ў садаводчым таварыстве «50 год Кастрычніка».

Па дадзеных Следчага камітэта Расіі, падставай для расправы стаў побытавы канфлікт. Электрык, узяўшы дома стрэльбу, расстраляў з яго сваіх крыўднікаў, а таксама сведкаў — агулам дзвюх жанчын і шасцярых мужчын. Стральба вялася з блізкай адлегласці з 12-калібернага карабіна «Сайга». Забойства ўначы падчас застолля.

Судзімасцяў ў меркаванага забойцы не было. Ён затрыманы.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?