Лукашэнка абурыўся: сілавікі ўварваліся ў дом да новага мэра Оршы

Сілавікі ўварваліся да старшыні Аршанскага райвыканкама, каб праверыць, ці дома ён

Цяперашні старшыня Аршанскага райвыканкама нарадзіўся ў вёсцы Баўсевічы Круглянскага раёна Магілёўскай вобласці. Там дагэтуль жывуць яго самыя блізкія людзі.

«У нашай вёсцы засталася яго маці, сястра, — распавялі пра сям'ю Пянькоўская жыхары Баўсевічаў. — Маці ўжо ва ўзросце, таму яе адну не пакідаюць, увесь час за ёй дочкі прыглядаюць. Улетку яны тут жывуць, а на зіму забіраюць яе да сябе. Гады два таму адзначалі тут усе разам яе 80-годдзе. А бацька Леаніда памёр даўно…

Старэйшы брат Віктар Пянькоўскі пастаянна прыязджае сюды — ён маці таксама не пакідае. Ён працуе лекарам у Магілёве цяпер.

Лёня апошні раз прыязджаў сюды на Радаўніцу. На вялікія святы ён заўсёды тут.

Ці змяніўся ён, стаўшы чыноўнікам? Не, не памяняўся. У крымінальных гісторыях ніхто з Пянькоўскіх заўважаны не быў. У іх добрая, правільная сям'я. Старэйшы сын Віктар скончыў Медыцынскі інстытут. А Лёня пасля заканчэння ветэрынарнага інстытута (па першай спецыяльнасці ён заатэхнік), на мясакамбінаце ў Оршы працаваў. Там і сястра яго працавала. У іх яшчэ адзін ёсць брат, Уладзімір, ён працаваў у свой час у Круглянскім раёне галоўным аграномам. Ён розныя пасады займаў, звязаныя з сельскай гаспадаркай. Адным словам, усе ў іх башкавітыя.

Леаніда, наколькі я ведаю, простыя людзі хваляць. Ён дыстанцыю трымае, блізка да сябе не падпускае. Але ў зносінах нікому не адмаўляе. З яго братам мы можам іншы раз і па чарцы выпіць, калі ён сюды прыязджае, за жыццё пагаварыць, любыя тэмы абмеркаваць. Ну а з Лёнем зусім іншыя размовы. Ён наліць — налье, пачастуе шчодра, а сам ніколі не п'е. За рэдкім выпадкам можа чарку падняць. І так заўсёды было…»

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?