Журналіст «Белсата» Аляксандр Баразенка, затрыманы сёння падчас разгону акцыі ў цэнтры Мінска, адпраўлены ў Цэнтр ізаляцыі правапарушальнікаў на Акрэсціна. Яго чакае суд, паведамляюць праваабаронцы і калегі.
Сёння ў Мінску былі затрыманыя дзясяткі журналістаў, але праз нейкі час іх выпусцілі.
Таксама за кратамі знаходзяцца гродзенскі журналіст Дзяніс Івашын, у віцебскай міліцыі - Арцём Сізінцаў, у гомельскай - Ларыса Шчыракова.
0
0
0
0
0
0