У пасёлку гарадскога тыпу Благадатна над мясцовай сельскай радай разам з украінскім залунаў і беларускі нацыянальны сцяг, паведаміла прэс-служба грамадскага сектару атраду «Пагоня».
Такім чынам пасялковы галава Аляксандр Тапароўскі вырашыў далучыцца да акцыі ў гонар беларускіх добраахвотнікаў і з нагоды гадавіны абвяшчэнне Беларускай Народнай Рэспублікі.
Акцыя ладзіцца грамадскім сектарам атраду «Пагоня» пры падтрымцы народнага дэпутата Украіны Ігара Гузя.
У яе межах 25 сакавіка ў розных гарадах над дзяржаўнымі ўстановамі былі вывешаныя беларускія нацыянальныя сцягі.
0
0
0
0
0
0