У Парыжы пачаўся мітынг прыхільнікаў кандыдата ў прэзідэнты ад Рэспубліканскай партыі Франсуа Фіёна.

Фіён спадзяецца, што шматтысячны мітынг прадэманструе, што ён па-ранейшаму папулярны, нягледзячы на тое што ў найбліжэйшай будучыні супраць яго можа быць распачата крымінальная справа, а яго кампанія працягваецца.

Выбарчую кампанію кандыдата ад рэспубліканцаў істотна пахіснуў фінансавы скандал: Фіёна падазраюць у тым, што ён уладкаваў на працу ўласную жонку і плаціў ёй заробак за паслугі, якія яна на самай справе не аказвала.

Сам Фіён і яго жонка адкідаюць абвінавачванні.

Згодна з вынікамі апытанняў грамадскай думкі, 70% французаў хацелі б, каб ён зняў сваю кандыдатуру.

У панядзелак лідары партыі правядуць нараду, каб абмеркаваць гэтую сітуацыю.

Калі Фіён сапраўды хоча прадэманстраваць сваю папулярнасць, на мітынг ён павінен сабраць не менш за 50 тысяч чалавек, аднак яго праціўнікі заяўляюць, што гэта нічога не даказвае, бо ўдзельнікаў мітынгу арганізавана звозяць на аўтобусах.

Аглядальнікі лічаць, што адзінай альтэрнатывай Фіёну, калі той вырашыць зняць сваю кандыдатуру або калі яго прымусяць гэта зрабіць, застаецца мэр Бардо Ален Жупэ.

Першы тур выбараў пройдзе 23 красавіка.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?