Намеснік прэм'ер-міністра Беларусі Уладзімір Сямашка заўтра едзе ў Маскву на перамовы па энергетычных праблемах, паведаміў 3 лютага Аляксандр Лукашэнка на сустрэчы з прадстаўнікамі грамадскасці і СМІ.

У прэс-службе Саўміна БелаПАН пацвердзілі, што 4 лютага Сямашка едзе ў Маскву.

Мінск і Масква дагэтуль не ўрэгулявалі пытанні кошту расійскага газу і загрузкі сыравінай беларускіх нафтаперапрацоўчых заводаў. З 2016 года Расія паводле дамоўленасцяў павінна была пастаўляць у Беларусь штогод 24 млн тон нафты аж да 2024 года. Аднак з другога паўгоддзя пастаўкі былі скарочаныя.

28 студзеня віцэ-прэм'ер РФ Аркадзь Дварковіч заяўляў, што Расія настойвае на аплаце Беларуссю доўгу за пастаўкі газу ў 2016 годзе ў поўным аб'ёме. Паводле разліку расійскага боку, Беларусь завінавацілася парадку 550 млн даляраў.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0