У 2016 годзе з заявай аб выдачы дазволу на знаходжанне ў Польшчы ва Упраўленне па справах замежнікаў звярнуліся 152 тысячы чалавек. Як паведаміла Упраўленне, гэта на 30% больш, чым у папярэднім годзе, піша radiopolsha.pl.

Больш за ўсё заяў падалі грамадзяне Украіны - 95,5 тысяч, што складае 68% ад агульнай колькасці іншаземцаў. 4,8 тысячы заяў паступіла ад беларусаў, 4,7 тысяч - ад кітайцаў, 4,1 тысячы - ад індыйцаў, 4 тысячы заяў паступіла ад в'етнамцаў.

Большая частка спраў - 90% - тычылася выдачы дазволу на часовае знаходжанне, якое дазваляе знаходзіцца на тэрыторыі польскай дзяржавы да 3 гадоў. 8% заяў тычыліся пастаяннага знаходжання.

87% усіх пачатых спраў завяршыліся выдачай дазволу, 9% завяршыліся адмовай, 4% спраў былі зачыненыя.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0