Расійскі тэлежурналіст і каардынатар руху «Адкрытая Расія» Уладзімір Кара-Мурза-малодшы, які быў шпіталізаваны 2 лютага з сімптомамі атручвання, знаходзіцца ў крытычным стане. Пра гэта напісаў у фэйсбуку яго адвакат Вадзім Прохараў.

Паводле яго слоў, «прычыны крытычнага стану медыкам не ясныя».

«У цяперашні час Валодзя не ў свядомасці. Наступіла паліорганная недастатковасць. Праводзіцца штучная вентыляцыя лёгкіх, гемадыяліз і іншыя рэанімацыйныя працэдуры», — паведаміў Прохараў.

Аб шпіталізацыі Уладзіміра Кара-Мурзы-малодшага стала вядома 2 лютага. Вадзім Прохараў распавёў, што сімптомы падобныя з сімптомамі атручэння, з якімі палітык трапіў у рэанімацыю вясной 2015 года.

Тады экспертыза выявіла ў яго арганізме павышаную канцэнтрацыю цяжкіх металаў; пацярпелы сцвярджаў, што супраць яго выкарыстоўвалі рэчыва, доступ да якога маюць толькі прадстаўнікі спецслужбаў.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?