Прэс-клуб і радыё «Свабода» запрашаюць 8-га снежня на прэзентацыю кнігі Зьмітра Бартосіка «Быў у пана верабейка гаварушчы».
Кніга вырасла з адной з самых любімых слухачамі радыёперадачаў — «Падарожжы Свабоды». Аўтар сабраў разам гісторыі, пра якія сведкі адважыліся расказаць толькі напрыканцы жыцця і якія мяняюць звыклае ўяўленне аб тым, што рабілася ў Беларусі ў ХХ стагоддзі.
На прэзэнтацыю завітаюць галоўны рэдактар радыё «Свабода» Аляксандр Лукашук, рэдактар Сяргей Дубавец, пісьменьнік Уладзімір Арлоў. На вечары прагучаць як архіўныя запісы радыё «Свабода», так і песьні Зьмітра Бартосіка. Падзея будзе цікавая для ўсіх, каму цікавая гісторыя Беларусі.
Адрас: Мінск, Веры Харужай 3-601. Пачатак а 18.00
0
0
0
0
0
0