XXIX Міжнародны фестываль сучаснай харэаграфіі IFMC-2016 увечары 27 лістапада скончыўся ўзнагароджаннем пераможцам. Найлепшым танцорам, які атрымаў Гран-пры і пяць тысяч даляраў, стаў саліст Цэнтральнага ансамбля песні і танца арміі КНР Юйчэн Яо.
Пераможца Юйчэн Яо.
Юйчэн Яо ў танцы.
Больш за ўсіх прэмій узялі ўкраінцы і расіяне. Беларускія танцоры з Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта культуры і мастацтваў заваявалі першую прэмію за эксперыментальны спектакль «After Before».
«Яна», пермскі тэатр «Балет Яўгена Панфілава», Расія.
Праект «Error» Дзяніса Чарнышова (Чэлябінск, Расія).
Праект Багдана Кірыленкі і Уладзіслава Дзецючэнкі «Свядомасць (пад)», Украіна.
Праект «Skanes Dansteater» (Мальмё, Швецыя) — «Dare to wreck».
Усяго ў 2016 годзе ў конкурснай праграме IFMC удзельнічалі 32 калектывы з 9 краін.
Тэатр-студыя сучаснай харэаграфіі Дыяны Юрчанка (Віцебск, Беларусь) — «Другі-першы».
Тэатр-студыя сучаснай харэаграфіі Дыяны Юрчанка (Віцебск, Беларусь) — «Другі-першы».