Дазвол на правядзенне традыцыйнай жалобнай акцыі, прымеркаванай да Дзядоў, атрымала Кансерватыўна-хрысціянская партыя БНФ «Адраджэнне». Паводле заяўкі, якую задаволіў Мінгарвыканкам, шэсце пройдзе ў нядзелю 30 кастрычніка.
Акцыя на Дзяды ў 2015 г., фота Сяргея Гудзіліна
Збор удзельнікаў аб 11.00 на пляцоўцы каля гадзіннікавага завода «Луч». З 11.30 да 15.00 запланаваны праход па вуліцах Менска ва ўрочышча Курапаты, дзе да 17.00 будзе праходзіць жалобны мітынг.
Як сказаў Свабодзе намесьнік старшыні КХП-БНФ «Адраджэньне» Юрась Беленькі, арганізатары заклікаюць удзельнікаў прыносіць з сабой бел-чырвона-белыя сцягі, кветкі, зьнічкі і расцяжкі.
Пасля мітынгу ва ўрочышчы паставяць драўляны крыж, які ўдзельнікі шэсця будуць несці ўвесь шлях да Курапатаў.