У першы дыск выканаўцы ўвайшло 11 кампазыцый. Праца над ім вялася цягам двух год.

Альбом мае назву «Схавацца ў туман». Запіс песень, зьвядзеньне і майстэрынг адбыліся ў студыі «Mapletree Studio» з гукарэжэсэрамАлегам Даманчуком. Акрамя Ільлі Фаляжынскага ў працы ўзяў удзелЗьміцер Матуйза, удзельнік кавэр-бэнда All Right Mama. Ён запісаў партыі шэйкера амаль для ўсіх песень і сола-гітары для загалоўнай. Уся музыка і словы належаць аўтарству Ільлі, акром песьні «Хуткай дапамогі сьцяг» на словы паэткі Кацярыны Массэ. Яна была запісаная для конкурсу «Засьпявай 3.0». У дызайну дыску скарыстаныя карціны і фотаздымкі маладой мастачкі Агаты Гарэзы.

«З самога дзяцінства мяне прывабліваў туман. Узьнікалі думкі, што калі ўвайсьці ў яго, то можна выйсьці ўжо зусім у іншым сьвеце, у іншы час, у іншай краіне. Зьбегчы ад штодзённасьці, пакінуўшы ў ёй усе праблемы і хваляваньні. У нейкім сэнсе, для мяне мая музычная творчасьць зьяўляецца гэтым туманам, бо дазваляе падняць сабе настрой і атрымаць унутраныя сілы. Безь яе ўжо не ўяўляю свайго жыцьця», — сказаў з нагоды прэм’еры Tuzin.fm Ільля Фаляжынскі.

У будучыні выканаўца хоча паспрабаваць сабраць гурт. Першы крок да гэтага будзе зроблены на прэзэнтацыі альбому «Схавацца ў тумане», дзе Ільля ўпершыню прадставіць свае песьні ў фармаце трыё. Канцэрт пройдзе 17 верасьня ў Менску. Падрабязнасьці ў нашай афішы.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?