Міжнародны алімпійскі камітэт скасаваў вынікі выступленняў чатырох расійскіх спартсменаў, абвінавачаных ва ўжыванні допінгу на Алімпійскіх гульнях у 2008 і 2012 гадах, і пазбавіў алімпійскую зборную краіны яшчэ двух медалёў.
Як паведамляе прэс-служба МАК, былі ануляваныя вынікі лёгкаатлетаў Інгі Абітавай і Дзяніса Аляксеева на Гульнях у Пекіне і велагоншчыцы Кацярыны Гнідзенка на Алімпіядзе ў Лондане.
Расійская дзідакідальніца Марыя Абакумава, у адпаведнасці з рашэннем МАК, пазбаўленая сярэбранага медаля Гульняў-2008 у Пекіне.
З-за станоўчага допінг-тэсту ў Дзяніса Аляксеева расійская алімпійская зборная таксама пазбавілася бронзы лёгкаатлетаў у эстафеце 4х400 метраў на Гульнях у Пекіне.
Арганізацыя прыняла такое рашэнне пасля пераправеркі пробаў, у якіх было выяўлена забароненае рэчыва турынабол.