Французскі акцёр з расійскім пашпартам Жэрар Дэпард'ё 27 жніўня адкрыў кінатэатр «Расія» і культурны цэнтр імя сябе ў Саранску (Мардовія, РФ). Пра гэта паведамляецца на сайце мардоўскай адміністрацыі.

Тут і ніжэй фота: e-mordovia.ru

Тут і ніжэй фота: e-mordovia.ru

Дэпардзье, які мае прапіску ў Саранску, але жыве ў Еўропе, паабяцаў, што 18 верасня пойдзе галасаваць [на выбарах у дэпутаты парламента — Рэд.], як і іншыя жыхары горада.

«Я ганаруся тым, што жыву ў Саранску. Я захоплены тым, што насупраць кінатэатра стаіць цудоўны храм — культура і духоўнасць заўсёды павінны ісці поруч», — заявіў акцёр.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0