Фота: vk.com
Малады чалавек не вярнуўся са змены ў ноч на нядзелю 14 жніўня. Па словах сваякоў, цела знайшлі пад Гроднам днём у панядзелак, 15 жніўня.
Таксіст 33 гадоў ноччу, а 2:30, зняўся з замоваў, але дадому так і не вярнуўся. Тэлефон стаў недасяжны каля трох гадзін ночы. Пазней яго Volkswagen Sharan знайшлі ў вёсцы Капцёўка, хоць сам ён жыў у Ленінскім раёне Гродна, распавялі сваякі зніклага.
Стала вядома, што кіроўца таксі падвазіў двух маладых, ледзь старэйшых за 20 гадоў, хлопцаў з Фолюша. Павёз іх за горад. Каб завалодаць дзённай выручкай таксіста, пасажыры яго забілі. Цела знайшлі на полі каля вёскі Гібулічы. Пасажыраў затрымалі, паведамляе прэс-служба УУС Гродзенскага аблвыканкама.
Распачата крымінальная справа па факце забойства, спалучанага з разбоем.