Трагічны выпадак адбыўся 25 ліпеня каля 16 гадзін на возеры Любань. Кампанія маладых людзей святкавала на прыродзе дзень нараджэння сябра. На святочным стале былі і спіртныя напоі. У нейкі момант сябры вырашылі асвяжыцца. Пасля заплыву на беразе не далічыліся віноўніка святкавання.
«Сябры дасталі з вады цела таварыша, сталі рабіць яму штучнае дыханне, але беспаспяхова. Тады ўжо выклікалі міліцыю і брыгаду медыкаў, якія канстатавалі смерць імянінніка», - распавялі ратавальнікі.
0
0
0
0
0
0