Бюшра Эрдал. Ветэран судовай журналістыкі. Яе шанавалі і цанілі. Нажыла сабе ворагаў, бо ніколі не пераставала пісаць. Арыштавана. @MahirZeynalov
У Турцыі працягваюцца чысткі пасля няўдалага перавароту: услед за войскам і навучальнымі ўстановамі ўлады ўзяліся за СМІ. Усяго закрытыя больш за сотню выданняў, арыштаваныя дзясяткі журналістаў, у тым ліку і тыя, хто не займаўся палітыкай.
Турэцкі журналіст Махір Зейналаў, які жыве за межамі краіны, сабраў у сваім твітары фатаграфіі арыштаў некаторых з іх.
0
0
0
0
0
0