На вуліцы Казлова прыкладна у 16:15 адбылося ДТЗ з удзелам Мэрсэдэс і аўтобуса маршруту №19.
Паводле папярэдняй інфармацыі вінаватым у ДТЗ быў кіроўца Мэрсэдэс, які «падрэзаў» аўтобус, каб заняць крайнюю правую паласу руху.
Супрацоўнікі ДАІ дастаткова хутка прыбылі на месца здарэння, таму рух па вуліцы Казлова быў адноўлены ўжо ў 16:35. Аўтобусу не было нанесена яўных пашкоджанняў, чаго не скажаш пра Мэрсэдэс.
0
0
0
0
0
0