Самалёт на сонечнай энергіі Solar Impulse 2 завяршыў свой двухдзённы этап кругасветнага падарожжа, удала прызямліўшыся ў Абу-Дабі.

twitter.com/solarimpulse

Пра гэта паведамляецца ў твітары праекта. «Solar Impulse 2 і Бертран Пікар паспяхова прызямліліся ў Абу-Дабі», — гаворыцца ў паведамленні.

Самалёт на чыстай энергіі Сонца стартаваў 9 сакавіка 2015 года з арабскага Абу-Дабі, яго пазменна вялі два пілоты — Бертран Пікар і Андрэ Боршберг. Пералёт з Каіра ў Абу-Дабі — завяршальны і 17-ы па ліку.

twitter.com/solarimpulse

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?