Інфармацыя аб надзвычайным здарэнні на будоўлі ў Астраўцы Беларускай АЭС не адпавядае рэчаіснасці, заявіў прэс-офіс групы кампаній «АСЭ» — генеральнага падрадчыка будаўніцтва станцыі.

Нагадаем, 25 ліпеня ў СМІ з'явіліся паведамленні, што 10 ліпеня падчас выпрабавальнай трэніровачнай ўстаноўкі корпуса рэактара 330-тонны агрэгат сарваўся і ўпаў з вышыні ад 2 да 4 метраў. Паведамлялася таксама, што месца надзвычайнага здарэння ачэпленае і знаходзіцца пад пастаяннай і ўзмоцненай аховай.

«Інфармацыя аб НЗ не адпавядае рэчаіснасці, — гаворыцца ў каментарыі прэс-офіса «АСЭ». — Што да сутнасці пытання, то паведамляем, што корпус рэактара знаходзіцца за межамі рэактарнага аддзялення. Тэхнічных перашкодаў для яго ўстаноўкі на штатнае месца няма. Генпадрадчык чакае дазволу на правядзенне аперацый па мантажы ад наглядных органаў».

Пра што канкрэтна ідзе гаворка і ці мела месца пробная ўстаноўка корпуса рэактара, у прэс-офісе кампаніі не патлумачылі. Беларускі бок інфармацыю пакуль не каментуе.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?