Адзінае, што аб'ядноўвае Бузіну і Шарамета — вядомасць у расійскай аўдыторыі.
Здымачная група 17 тэлеканала «па волі выпадку» апынулася на месцы гібелі журналіста Паўла Шарамета амаль у момант здарэння — і па дабрыні душэўнай гатова дзяліцца кадрамі з усімі ахвотнымі.
Гэта дзіўнае супадзенне нагадала мне пра ўласны непрыемны досвед часоў Майдана. Тады здымачная група 112 тэлеканала таксама па волі выпадку апынулася пад вокнамі майго дома ў момант, калі «цітушкі» праводзілі там пікет. Калегам проста не пашанцавала — мяне не ўзарвалі.
Гэтыя ўспаміны пра падобную ролю двух тэлеканалаў, чый парадак дня дзіўна супадае з парадкам дня суседняй дзяржавы, наштурхнула мяне на іншую паралель — пра дзіўнае падабенства забойстваў Алеся Бузіны і Паўла Шарамета.
Здавалася б, зусім розныя людзі — з розным лёсам, палітычнымі поглядамі, коламі зносін. З цалкам розным стаўленнем да Украіны і яе будучыні. Адзінае, што іх аб'ядноўвае — гэта вядомасць у расійскай аўдыторыі.
Алесь у апошнія гады жыцця наогул не вылазіў з расійскіх тэлеэфіраў, пры гэтым заўсёды прадстаўляўся там у якасці ўкраінскага пісьменніка і публіцыста. Павел правёў у расійскім тэлеэфіры куды больш часу, чым ва ўкраінскім. І калі расійскія афіцыйныя асобы і прапагандысты кажуць пра яго смерць — аўдыторыя дакладна разумее, пра каго ідзе гаворка.
Таму Маша Захарава цалкам мае рацыю, калі кажа што Украіна — як, зрэшты, і Расія — ператвараецца ў брацкую магілу журналістаў.
Проста далакопы адны і тыя ж. Па волі выпадку.