#Геніюш2016 — кампанія Моладзі БНФ за рэабілітацыю беларускай паэткі, грамадзкай дзеячкі і выбітнай беларускі Ларысы Геніюш.

5 ліпеня пачаўся першы этап кампаніі — збор подпісаў за рэабілітацыю Ларысы Геніюш. На сёння сабрана ўжо каля 200 подпісаў. Падчас кампаніі арганізатары збіраюцца ладзіць пікеты, вечарыны памяці, літаратурныя чытанні і паездкі на радзіму Геніюш.

На наступным этапе плануецца плануецца дамагчыся ўключэння твораў Ларысы Геніюш у школьную праграму, стварэнне помніка і ўшанаванне памяці шляхам перайменавання вуліцы ў гонар паэткі.

Кампанія мае старонку «Укантакце».

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0