Генштаб узброеных сіл Украіны заявіў, што ў баі побач з вёскай Траецкае Данецкай вобласці загінуў грамадзянін Расіі, радавы Натан Цакіраў. У фэйсбуку Генштаба апублікаваная копія яго пашпарта.
Па сцвярджэнні Генштаба, у ноч на 11 ліпеня група з 20 чалавек спрабавала трапіць у тыл украінскіх войскаў. Двое з нападнікаў былі затрыманыя. Іх імёны і грамадзянства ў паведамленні ўкраінскага Генштаба не пазначаныя.
Прадстаўнік «ДНР» Эдуард Басурын абверг паведамленне ўкраінскага камандавання. «У нас такой інфармацыі няма, да таго ж Траецкае знаходзіцца далёка ад лініі фронту», - заявіў ён.
Басурын таксама сцвярджае, што ў раёне данецкага аэрапорта былі забітыя трое ўкраінскіх вайскоўцаў. Кіеў гэтую інфармацыю не пацвярджае.
0
0
0
0
0
0