Каля пасёлка Мухавец 24—26 чэрвеня прайшоў міжнародны фэст уседарожнікаў «Брэст Джып Фэст — 2016».
Ён аб’яднаў кіроўцаў паўнапрывадных аўтамабіляў і квадрацыклаў з Беларусі, Украіны, Расіі і Польшчы.
Мерапрыемства ўключала ў сябе выставу джыпаў і рэтра-аўтамабіляў, разнастайныя спартовыя спаборніцтвы, а таксама рок-канцэрт і дыскатэку.
Адной з найбольш відовішчных падзеяй фэсту стаў «знішчальны» выступ так званага «монстр-трака». Джып на вялікіх колах у некалькі заездаў літаральна размяў стары легкавы аўтамабіль.
0
0
0
0
0
0