Трынаццаць гадоў таму ў гэты дзень — 22 чэрвеня, пайшоў з жыцця Вялікі беларускі пісьменнік Васіль Быкаў.

Чалавек, якога называлі Сумленнем нацыі. 

Васіль тады толькі вярнуўся з эміграцыі, каб за год да 80-годдзя памерці на роднай зямлі — ён пакутаваў на анкалогію.

Да ўгодкаў смерці Васіля Быкава «Наша Ніва» публікуе фільм рэжысёра Віктара Дашука «Васіль Быкаў. Настальгія». 

Аўтар аналізуе апошнія гады Быкава. Прычыны, чаму гэты прарок беларускага народа аказаўся ў выгнанні. 

Віктар Дашук. Фота Сяргея Гудзіліна

Віктар Дашук. Фота Сяргея Гудзіліна

У стужцы ёсць эксклюзіўныя разважанні самога Быкава, якія раней не друкаваліся для шырокай публікі. 

Так, Васіль Быкаў расказвае, што змусіла яго з'ехаць з Беларусі ў Еўропу.

«Вельмі дыскамфортна жыць, калі на цябе коса глядзяць не толькі ў вялікім палацы, але і твае суседзі, — кажа Васіль Быкаў у фільме. — Накшталт таго, калі я іду па двары свайго дома, дык чую, што пенсіянеры, што там сядзяць, кідаюць мне даволі зняважлівыя выказванні: «Вось пайшоў беларускі пісьменнік, такую яго маць». Гэта, канешне, уражвае. Ну, на нейкі момант. Вось гэта кепска. І тут хочацца адгэтуль пайсці некуды ў бок, каб не чуць гэтага. І я знайшоў прытулак у былой фашыстоўскай Нямеччыне, і ад тых людзей, якія некалі былі маімі ворагамі, я такога не чую».

Глядзіце фільм цалкам. 

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?