Навукоўцы апублікавалі новыя дадзеныя пра нядаўна адкрыты астэроід 2016 HO3. Яны кажуць, што ён уяўляе з сябе так званы квазіспадарожнік.

Невялікае нябеснае цела рухаецца вакол Зямлі па выцягнутай эліптычнай арбіце, сумяшчаючы гэты рух з абарачэннямі вакол Сонца.

Спецыялісты каліфарнійскай Jet Propulsion Laboratory кажуць, што на астэроід уздзейнічаюць сваім прыцягненнем і Зямля, і Сонца, і што ён можа такім чынам рухацца па сваёй траекторыі на працягу стагоддзяў, пакуль урэшце не вырвецца на волю.

Даўжыня астэроіда, па іх словах, не перавышае сотні метраў.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?