Спяшаючыся выканаць даручэнне прэзідэнта і пабудаваць нікому непатрэбны «МКАД-2», дарожнікі забыліся пра мінімальны догляд мясцовых дарог (ямачны рамонт, аднаўленне разметкі). Вось у такім стане знаходзяцца дарогі Н8100 і Н8099 у Барысаўскім раёне, напісаў у «Нашу Ніву» чытач HS99.

Вось у такім стане знаходзяцца дарогі Н8100 і Н8099 у Барысаўскім раёне. У мінулыя гады да пачатку мая на гэтых дарогах заўсёды быў праведзены ямачны рамонт і нанесена разметка. У гэтым годзе дарожнікі, пэўна, вырашылі, што праводзіць «ямачны рамонт» — гэта занадта ўжо.

Пры гэтым да шашы Н8100 прымыкае нядаўна пабудаваная службовая дарога да свінакомплексу з выдатным асфальтам і нядаўна нанесенай разметкай, але, на жаль, гэтая дарога вядзе ў тупік, а рух па ёй у гэтым годзе забаранілі!

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?