У Расіі ў 2016 годзе пачнецца будаўніцтва першага за 60 гадоў пасажырскага круізнага лайнера, заявіў прэзідэнт Аб'яднанай суднабудаўнічай карпарацыі Аляксей Рахманаў.

Пра намер пабудаваць у Расіі да 2019 года першы «пяцізоркавы» круізны лайнер у лютым казаў гендырэктар ААТ «Маскоўскае рачное параходства» Канстанцін Анісімаў.

У лістападзе мінулага года стала вядома, што ў Астраханскай вобласці будаўніцтва круізных лайнераў для Каспійскага і Чорнага мораў можа пачацца ў 2016 годзе.

Губернатар Аляксандр Жылкін тады сказаў, што праект ужо распрацаваны, усяго плануецца пабудаваць два-тры такія лайнеры.

У СССР існаваў флот грамадзянскіх цеплаходаў акіянскага класа, якія выконвалі круізы па Чорным і Балтыйскім морах.

Такія цеплаходы будаваліся на верфях ГДР, Фінляндыі і Югаславіі.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?