Паліцыя чыкагскага прыгарада Уілмет устанавіла месцазнаходжанне ірландскай спявачкі Шынейд О'Конар, пошукі якой пачаліся 16 мая пасля званка аб яе знікненні. Пра гэта паведамляе мясцовае выданне The Wilmette Beacon.
Cпявачка ў бяспецы. Ці пагражала ёй небяспека і з чым было звязана яе знікненне, пакуль невядома. Па дадзеных выдання, спявачка знаходзілася ва Уілмеце апошнія некалькі тыдняў разам з сябрамі.
***
Шынэйд О'Конар набыла сусветную вядомасць у канцы 1980-х гадоў. Самай знакамітай яе песняй стала «Nothing Compares 2 U» - кампазіцыя, напісаная Прынсам. За сваю кар'еру яна запісала 10 сольных альбомаў.
0
0
0
0
0
0