У раёне Маленбек у Брусэлі, які лічыцца апорай джыхадзістаў у Бельгіі, праходзіць спецаперацыя, у раёне чутная страляніна.

AFP

AFP

У паліцыі Брусэля Бі-бі-сі пацвердзілі, што ў ходзе аперацыі затрыманы адзін з галоўных падазраваных па справе аб нападах у Парыжы Салах Абдэслам. Па гэтых жа паведамленнях, ён атрымаў раненне ў нагу.

Раней у пятніцу бельгійская пракуратура паведаміла пра тое, што адбіткі пальцаў і ДНК Салах Абдэслама былі знойдзены падчас ператрусу яго кватэры ў Брусэлі.

Бельгійскія ўлады раней прызналі, што ціхі працоўны прыгарад Брусэля Маленбек стаў «палітычнай сталіцай ісламу ў кантынентальнай Еўропе».

Чацвёра арганізатараў лістападаўскіх тэрактаў у Парыжы жылі менавіта ў Маленбеку.

На думку многіх назіральнікаў, арышт Салах Абдэслама можа стаць буйной падзеяй у міжнароднай барацьбе з тэрарызмам. Ён - апошні з пакінутых у жывых удзельнікаў тэрарыстычнага нападу ў Парыжы ў лістападзе 2015 года. Па некаторых звестках, ён быў у ліку арганізатараў гэтага нападу.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?