Фота Сяргея Балая, Tut.by

Фота Сяргея Балая, Tut.by

18 сакавіка на тэрыторыю Беларусі пачне паступаць халодная паветраная маса з поўначы Еўропы.

Чакаецца воблачна з праясненнямі. Ноччу месцамі, днём на большай частцы тэрыторыі ападкі (дождж, які будзе пераходзіць у мокры снег). На асобных участках дарог галалёдзіца. Вецер паўночна-заходні, паўночны ўмераны, днём у многіх раёнах моцны парывісты. Тэмпература паветра на працягу сутак -2 — + 4°С, днём па поўдні + 5 — + 7°С.

У выходныя ў Беларусі значна пахаладае.

Ноччу тэмпература апусціцца ў некаторых рэгіёнах краіны да -12°С, днём максімальная тэмпература будзе ад мінус 5°С па паўночным усходзе да + 2°С па паўднёвым захадзе. Чакаецца, што моцны вецер захаваецца, а таксама пройдзе мокры снег.

Аранжавы ўзровень небяспекі абвяшчаецца, калі ўмовы надвор'я ўяўляюць рэальную небяспеку для людзей і інфраструктуры — шквалы, залевы, навальніцы, град, спякота, маразы, снегапады, завеі і інш. (у залежнасці ад пары года). З'явы могуць негатыўна паўплываць на сацыяльна-эканамічную дзейнасць і прывесці да значнага матэрыяльнага ўрону, а таксама чалавечых ахвяр.

МНС нагадвае, што пры моцным ветры магчымыя пашкоджанне і абрыў ліній сувязі і электраперадачы, адключэнне электрычнасці ў населеных пунктах, пашкоджанне і абвальванне збудаванняў і будынкаў, падзенне дрэў. Ратавальнікі рэкамендуюць на час непагадзі шчыльна зачыніць вокны і дзверы, прыбраць са двароў і балконаў гаспадарчыя рэчы, машыну паставіць у гараж ці прыпаркаваць удалечыні ад дрэў.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?