Абсалютна незаўважаным прайшоў зімовы турнір па футболе сярод жаночых камандаў: гледачоў на некаторых матчах было менш, чым гульцоў на полі. Што такое жаночы футбол у Беларусі, Свабодзе распавялі ў клюбе «Мінск», які два гады запар удзельнічаў у Лізе Чэмпіёнаў сярод жаночых камандаў.

Чэмпіянат Беларусі па футболе сярод жаночых камандаў праводзіцца з 1992 году. Самыя тытуляваныя каманды — «Бабруйчанка» й «Ўнівэрсытэт» (Віцебск). Але апошнія тры гады чэмпіёнамі становіцца каманда «Мінск» (на фота).

«Нічым жаночы футбол не адрозьніваецца ад мужчынскага, — кажа Ліяна Мірашнічэнка, 27-гадовая паўабаронца «Мінску» (на фота). — Хіба толькі хуткасьці ў нас трошкі ніжэйшыя».

«Нічым жаночы футбол не адрозьніваецца ад мужчынскага, — кажа Ліяна Мірашнічэнка, 27-гадовая паўабаронца «Мінску» (на фота). — Хіба толькі хуткасьці ў нас трошкі ніжэйшыя».

Чэмпіянат Беларусі складаецца з адной лігі. Яшчэ пазалетась у ёй гулялі 9 камандаў. Празь фінансавыя цяжкасьці летась іх засталося ўжо 6. Колькі камандаў зьбярэцца сёлета, да канца невядома. Пачатак чэмпіянату прызначаны на 16 красавіка.

«Кляс! Гуляе амаль як я», — часта камэнтуюць гульню дзяўчат мужчыны з трыбунаў.

Яшчэ 10 гадоў таму мала хто чуў пра жаночы футбол у Беларусі. Цяпер дзіцячыя сэкцыі па футболе вельмі папулярныя сярод дзяўчатак. Ці ня большасьць гульцоў «Мінску» — моладзь.

Камандаў мала, і таму ў беларускім чэмпіянаце даводзіцца гуляць па чатыры колы. У нашых суседзяў — палякаў і расейцаў — узровень чэмпіянатаў нашмат вышэйшы.

За «Мінск» гуляюць дзьве англамоўныя легіянэркі зь Нігерыі і чатыры франкамоўныя — з Камэруну. Яны таксама выступаюць за свае нацыянальныя зборныя.

За «Мінск» гуляюць дзьве англамоўныя легіянэркі зь Нігерыі і чатыры франкамоўныя — з Камэруну. Яны таксама выступаюць за свае нацыянальныя зборныя.

Першы зімовы турнір праводзіўся ў сапраўды зімовых умовах.

Першы зімовы турнір праводзіўся ў сапраўды зімовых умовах.

Трэніроўкі ў «Мінску» штодня. Хоць гэта толькі паўтары гадзіны, але на нейкую іншую працу ўжо ні ў кога не хапае ні сіл, ні часу. Для ўсіх гульня за каманду — асноўная й часьцей за ўсё адзіная праца. За яе дзяўчаты атрымліваюць заробак, зь якога й жывуць.

Трэніроўкі праходзяць на штучных палях мужчынскага ФК «Мінск», да якога адносіцца й жаночая каманда. Хатнія гульні таксама праходзяць на тым жа полі, што й у мужчынскай каманды — на стадыёне «Мінск».

Памочнік трэнэра Раман Лявіцкі кажа, што Вышэйшая ліга Беларусі сярод жанчын адпавядае ўзроўню 15-гадовых хлопцаў. Часам дзяўчаты гуляюць акурат з хлопцамі гэтага ўзросту на трэніроўках.

Ліяна Мірашнічэнка гуляе ў футбол ужо 12 год. «Пакуль ёсьць здароўе, трэба бегаць», — кажа яна. Калі не атрымае траўмаў, Ліяна зьбіраецца гуляць да 35–36 год. Потым, як і многія былыя футбалісткі, думае пераходзіць у трэнэры. «Падабаецца футбол, і ўсё», — кажа дзяўчына.

Заўзятараў на жаночым футболе вобмаль. У асноўным прыходзяць навучэнкі футбольных школ, сябры ды сваякі. Толькі на гульні ў Лізе Чэмпіёнаў зьбіраўся амаль поўны стадыён «Мінск».

«Мінск» гуляе супраць «Зоркі-БДУ». Толькі «Зорка» і «Надзея-Дняпро» (Магілёў) складаюць адносна сур’ёзную канкурэнцыю менскай камандзе.

Каб падрыхтавацца да гульняў у Лізе Чэмпіёнаў, «Мінск» часта выступае на міжнародных турнірах, дзе дзяўчаты могуць паспрабаваць свае сілы супраць моцных клюбаў.

Летась ФК «Мінск» прайшоў групавы турнір у Лізе Чэмпіёнаў і трапіў у 1/16 фіналу. Пакуль гэта найбольшае дасягненьне каманды.

Жаночыя каманды часьцей за ўсё трэніруюць мужчыны. Жанчыны сярод трэнэраў сустракаюцца вельмі рэдка.

Жаночыя каманды часьцей за ўсё трэніруюць мужчыны. Жанчыны сярод трэнэраў сустракаюцца вельмі рэдка.

Вяршыняй кар’еры беларускія футбалісткі лічаць гульню ў моцных замежных клюбах. Калі ты гуляеш за «Мінск», у Беларусі далей няма куды ісьці.

Жаночы футбол можа быць настолькі ж жорсткім, як і мужчынскі. У вырашальным матчы зімовага турніру паміж «Мінскам» і «Зоркай-БДУ» судзьдзя нараздаваў шмат жоўтых картак.

Жаночы футбол можа быць настолькі ж жорсткім, як і мужчынскі. У вырашальным матчы зімовага турніру паміж «Мінскам» і «Зоркай-БДУ» судзьдзя нараздаваў шмат жоўтых картак.

Чамусьці жаночы футбол у Беларусі вельмі слаба рэклямуецца. Часам гульцоў на полі бывае больш, чым заўзятараў.

Тым не менш, нягледзячы на цяжкія нагрузкі, футбол становіцца ўсё больш папулярным сярод дзяўчат у Беларусі. Многія вырашаюць зрабіць футбол сваім асноўным заняткам.

Сэзон 2016 году «Мінск» пачаў зь перамогі ў зімовым турніры, які ўпершыню праводзіўся сёлета.

Сэзон 2016 году «Мінск» пачаў зь перамогі ў зімовым турніры, які ўпершыню праводзіўся сёлета.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?