Тыдзень беларускай кухні пройдзе ў Мінску ў дзявяты раз з 7 па 13 сакавіка. Такая інфармацыя размешчана на сайце Мінгарвыканкама.

kamyanitsa.by

kamyanitsa.by

У кулінарнай акцыі возьмуць удзел 100 аб'ектаў грамадскага харчавання. Наведнікам прапануюць пяць страў нацыянальнай кухні: студзень з хрэнам, салянку шляхецкую, кручонікі са свініны з грачанай кашай і грыбамі, бліны з вясковай смажанінай, густы журавінавы кісель з бітымі вяршкамі.

Традыцыйна ва ўсіх 100 установах пералік страў, цэны, рэцэптуры і тэхналогія прыгатавання будуць аднолькавымі. Меню распрацавана пры ўдзеле шэф-кухараў кафэ і рэстаранаў беларускай нацыянальнай кухні.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0