Беларускі аператар МТС з 1 сакавіка павысіць тарыфы на роўмінг у некаторых краінах, паведамляецца на сайце аператара.

«МТС звяртае ўвагу на будучыя змены ў кошце паслуг сувязі ў роўмінгу па шэрагу менш папулярных сярод сваіх абанентаў кірункаў», — гаворыцца ў паведамленні. Новыя ўмовы будуць актуальныя з 1 сакавіка.

З інфармацыі на сайце відаць, што вырастуць цэны на роўмінг у Расіі — напрыклад, званок у Беларусь з сеткі Ekaterinburg-2000 LLC падаражэе з 27 300 рублёў за хвіліну да 32 760, з сеткі MegaFon — з Br27 300 да Br40 950.

Кошт званка ў Беларусь з украінскай сеткі Astelit LLC падымецца з 55 220 за хвіліну да 66 264, з італьянскай сеткі H3G SpA — з 14 100 да 16 920, з чэшскіх сетак Vodafone Czech Republic, Telefonica O2 Czech Republic, T-Mobile Czech Republic as — з 20 400 да 21 166.

Званок з сеткі Turkcell (Турцыя) у Беларусь падаражэе з 38 930 да 58 395, з WIND HELLAS Telecommunications S.A. (Грэцыя) — з 29 280 да 35 136 з Orange Slovensko, as (Славенія) — з 30 040 да 36 048, з Hi3G Access AB (Швецыя) — з 28 370 да 34 044. Поўны пералік краін і аператараў, якіх тычыцца павышэнне тарыфаў, прыводзіцца на сайце МТС.

Адначасова з павышэннем з 1 сакавіка тарыфаў на роўмінг у некаторых краінах беларускі МТС паведамляе аб планах з 1 красавіка знізіць для сваіх абанентаў цэны на паслугі сувязі ў роўмінгу на тэрыторыі краін — удзельніц Еўразійскага эканамічнага саюза. Пры гэтым не ўдакладняецца, на званкі з якіх сетак у Беларусь і на якую суму яны могуць знізіцца.

Паводле дадзеных аператара, краіны ЕАЭС — самыя запатрабаваныя кірункі сярод абанентаў беларускага МТС, якія рэгулярна карыстаюцца роўмінгам за мяжой. На Расію, Казахстан, Арменію і Кыргызстан прыпадае амаль 70% выходных выклікаў па краіне знаходжання, а таксама каля 50% усіх уваходных выклікаў і інтэрнэт-трафіку ў роўмінгу.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0