Сірыйская ўрадавая армія пры падтрымцы лаяльных атрадаў народнага апалчэння ўсталявала кантроль над шэрагам стратэгічна важных вышынь у правінцыі Алепа, паведаміла ў пятніцу агенцтва SANA.

Паводле яго дадзеных, гаворка ідзе пра вышыні ў раёнах Дахра-эль-Караа, Дахра-эль-Кандзі, а таксама паблізу вёскі ат-Тамура, размешчанай на паўднёвы захад ад горада аз-Захра. Адзначаецца, што вайскоўцам удалося знішчыць ўсе ўмацаваныя аб'екты баевікоў на гэтых тэрыторыях.

У сутычках з войскам значная частка баевікоў была ліквідаваная, астатнія былі вымушаныя пакінуць свае пазіцыі і бегчы. Пры адступленні тэрарысты кінулі выбуховыя прылады, якія пасля былі паспяхова размініравалі сілавікамі.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?