У сацыяльнай сетцы Twitter з'явілася магчымасць бачыць запісы не ў храналагічным парадку. Пра гэта адміністрацыя сэрвісу паведаміла ў сваім блогу.

Новы прынцып фарміравання таймлайна будзе ў першую чаргу паказваць твіты, якія зацікавяць вас «з найбольшай імавернасцю». Кожны карыстальнік зможа абраць — праглядаць стужку па-новаму ці пакінуць яе без змен.

Каб уключыць новы рэжым, неабходна ў наладах акаўнта знайсці раздзел «Кантэнт» і ў пункце «Таймлайн» выбраць «Show me the best Tweets first» («Паказваць найлепшыя твіты ў першую чаргу»).

За дзень да гэтага адміністрацыя сацсеткі анансавала для рэкламадаўцаў новы фармат рэкламы — спонсарскія ролікі, якія размесцяць у самым версе навіновай стужкі. Першымі такую рэкламу пачнуць бачыць карыстальнікі з ЗША, глабальны запуск функцыі чакаецца ў бліжэйшыя месяцы.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?