Uber абнавіў дызайн лагатыпа, сайта і мабільных праграм. Замест агульнай чорна-белай палітры кожнай краіне і кожнаму гораду будуць падабраныя індывідуальныя колеры.
Кіраўнік Uber Трэвіс Каланік лічыць, што чорна-белы дызайн сэрвісу быў трохі адасобленым, а новы дадасць чалавечнасці. Праца над новым дызайнам працягвалася два гады. Для выбару колераў і ўзораў у Uber вывучалі нацыянальную архітэктуру, мастацтва, моду і людзей, каб арганічна ўпісацца ў кожную з краін прысутнасці.
Пакуль што пры ўключэнні праграмы кардынальных змен не відаць.
Таксама кампанія выпусціла рэкламны відэаролік, дзе распавядаецца пра новаўвядзенні:
0
0
0
0
0
0