Нацыянальная камісія па пытаннях будучыні сухапутных войск (National Commission on the Future of the Army) скончыла працу па аналізе патрэб арміі ЗША і неабходнага рэагавання ў яе стратэгіі, піша armytimes.com.
Галоўныя вынікі працы Камісіі для нашага рэгіёну:
1. Спыніць скарачэнне Сухапутных войскаў.
Паводле меркавання экспертаў, мінімальная колькасць жаўнераў, якія патрэбныя ЗША – 450 000 у рэгулярнай арміі, 350 000 у сухапутных сілах Нацыянальнай Гвардыі, 195 000 у рэзерве.
2. На сталай аснове накіраваць танкавую брыгадную групу ў Еўропу, бо «змянілася сітуацыя ў сферы бяспекі».
Цяпер у Еўропе знаходзіцца адна механізаваная пяхотная брыгада (на БМП Stryker) і адна паветрана-дэсантная брыгада.
Жаўнеры 173 паветрана-дэсантнай брыгады падчас вучэнняў у Германіі летам 2015 года. Фота gannett-cdn.com
3. Не скарачаць брыгады авіяцыйнай падтрымкі Сухапутных сіл.
«Улічваючы ўсе адзінкі Сухапутных войск, патрэбы ў авіяцыйных магчымасцях у мірны час найбольш высокія, а попыт можа яшчэ вырасці з-за эскалацыі пагроз з боку Расіі і іншых краін».