Міністэрства абароны Расіі абвінаваціла Турцыю ў абстрэле прыгранічных населеных пунктаў на тэрыторыі Сірыі і запатрабавала тлумачэнняў ад НАТА і Пентагона.

Адпаведную заяву на брыфінгу ў панядзелак прадстаўнік расійскай мінабароны Ігар Канашэнкаў. Паводле яго слоў, на адной з турэцкіх пагранічных застаў, на мяжы з Сірыяй, за апошні месяц была разгорнутая цяжкая артылерыя.

«Калі патрэбныя факты, — калі ласка», — сказаў Канашэнкаў і прадэманстраваў відэа, на якім відаць артылерыю, што страляе.

«Вось гэта называецца фактам. Гэта з'яўляецца неабвержным доказам таго, што турэцкія ўзброеныя сілы ажыццяўляюць абстрэл прыгранічных сірыйскіх населеных пунктаў з буйнакаліберных артылерыйскіх сістэм», — дадаў ён.

Як гаворыцца на сайце мінабароны, відэа было атрымана «ад сірыйскага генеральнага штаба і аднаго з атрадаў [сірыйскай] патрыятычнай апазіцыі».

«Чакаем такой жа хуткай рэакцыі і тлумачэнняў гэтых дзеянняў турэцкіх узброеных сіл ад прадстаўнікоў НАТА і Пентагона», — гаворыцца ў заяве на сайце ведамства.

У той жа заяве мінабароны зноў сцвярджае, што расійскі Су-34, які, як заяўлялі турэцкія ўлады, парушыў паветраную прастору Турцыі ў студзені, на самай справе гэтага не рабіў.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?