30 студзеня ў Мінску зафіксаваны першы ў 2016 годзе тэмпературны рэкорд — слупок тэрмометра падняўся да адзнакі 4,2 градуса цяпла. Ранейшы максімум дня, зарэгістраваны 21 год таму, складаў плюс 3,8 градуса.

У сталіцы самым цёплым у новым годзе было 28 студзеня — 5,4 градуса, аднак гэта на 1,6 градуса менш за рэкорд дня 33-гадовай даўніны.

У Віцебску тэмпературныя максімумы абнаўляюцца другі дзень запар. 29 студзеня паветра прагрэлася да плюс 3,3 градуса (было 3,2 у 2002 годзе), 30-га - да 4,9 (3,0 у 1995 годзе). 28 студзені быў паўтораны рэкорд 33-гадовай даўніны (4,1).

У Магілёве 30 студзеня рэкорд дня пабіты — 3,7 градуса супраць 3,3 у 1995 годзе, 28 студзеня — паўтораны (4,3 у 1990 годзе).

У Гродне 30 студзеня рэкорд паўтораны (6,5 градуса ў 2002 годзе).

У сувязі з адлігай памяншаецца снежнае покрыва. Снег практычна растаў у Брэсцкай і Гродзенскай абласцях, а таксама на паўночным захадзе Мінскай і захадзе Віцебскай абласцей.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?