Ужо у 2018 годзе ў продажы могуць з'явіцца японскія лекі, здольныя вылечыць чалавека ад грыпу ўсяго за адзін дзень.

Новы прэпарат, у адрозненне ад існуючых лекаў, прадухіляе распаўсюджванне віруса грыпу і забівае яго, перашкаджаючы паступлення да вірусу ферментаў, неабходных для яго размнажэння. Менавіта таму для поўнага аднаўлення дастаткова ўсяго толькі аднаго дня ўжывання прэпарата.

Прэпарат ужо паспяхова прайшоў першыя клінічныя выпрабаванні ў Японіі, паказаўшы сваю эфектыўнасць. Другі этап тэставання пачнецца ў лістападзе - з павелічэннем колькасці хворых на грып. Падчас гэтага этапу лекі будуць апрабаваныя на некалькіх сотнях чалавек.

У выпадку канчатковага пацверджання эфектыўнасці і бяспекі прэпарата Міністэрства аховы здароўя Японіі лічыць магчымым пачатак яго продажаў ўжо ў 2018 годзе.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?