28 кастрычніка прыкладна ў 10.30 28-гадовы вадзіцель на аўтамабілі «Хёндэ» на вуліцы Савецкай учыніў наезд на дзяцей, якія раптам выбеглі на нерэгуляваны пешаходны пераход.

У выніку ДТЗ абедзве дзяўчынкі (сёстры) шпіталяваныя ў траўматалагічнае аддзяленне раённай бальніцы, паведамілі ва УДАІ УУС Гомельскага аблвыканкама. 

За мінулыя суткі супрацоўнікамі Дзяржаўтаінспекцыі Гомельскай вобласці выяўлена больш за тысячу парушэнняў правілаў дарожнага руху, у тым ліку 57 вадзіцеляў парушылі правілы праезду пешаходных пераходаў. Таксама за парушэнні ПДР да адказнасці прыцягнутыя 205 пешаходаў, з іх 23 знаходзіліся ў стане алкагольнага ап'янення.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?