27 кастрычніка Ваенна-паветраныя сілы ЗША аб'явілі, што праект карпарацыі Northrop Grumman перамог у конкурсе на стварэнне перспектыўнага стратэгічнага бамбардзіроўшчыка, паведаміла кампанія ў прэс-рэлізе globenewswire.com.

Знешні выгляд новага самалёта пакуль не рассакрэчаны. Фота bmpd.livejournal.com

Знешні выгляд новага самалёта пакуль не рассакрэчаны. Фота bmpd.livejournal.com

Праграма распрацоўкі новай машыны носіць назву LRS-B — дальні ўдарны бамбардзіроўшчык, і ў конкурсе ўдзельнічаў таксама кансорцыум іншых гігантаў аэракасмічнага сектара — кампаній Boeing і Lockheed Martin.

Рэкламнае відэа

Распрацоўка і выпрабаванні машыны зараз ацэньваюцца ў $21,4 млрд. Усяго ЗША плануюць набыць ад 80 да 100 новых бамбардзіроўшчыкаў. Кошт 100 самалётаў можа каштаваць яшчэ больш за $50 млрд. ВПС ЗША спадзяюцца, што пачатковая аператыўная гатоўнасць новай машыны будзе дасягнутая ў 2025 годзе.

«Нашы патэнцыяльныя праціўнікі пашыраюць свае магчымасці, і бамбардзіроўшчыкі-стэлс з'яўляюцца самымі важнымі стратэгічнымі актывамі Амерыкі, якія стрымліваюць будучыя пагрозы і захоўваюць бяспеку нацыі», — гаворыцца на сайце Northrop Grumman.

Менавіта Northrop Grumman распрацавала ў 1990-я гады адзіны ў свеце стратэгічны бамбардзіроўшчык-стэлс В2 Spirit, які і зараз стаіць на ўзбраенні.

Рэкламнае відэа бамбардзіроўшчыка Northrop Grumman

Кампанія апублікавала банер, на якім паказала вобразы «новых пагроз для Амерыкі». Без подпісаў на банеры бачныя расійскія ракетныя комплексы «Искандер» і «Рельеф», знішчальнікі Т-50 ПАК ФА.

Кампанія адзначае, што дальні бамбардзіроўшчык-стэлс з'яўляецца самай хуткай і эфектыўнай зброяй ЗША:

— ён можа нанесці ўдар у любым рэгіёне Зямлі за лічаныя гадзіны,

— нясе адразу шмат ракет і бомб, у выніку чаго кошт нанясення ўдару адной ракетай па аднаму аб'екту рэзка падае,

— можа прарываць варожую супрацьпаветраную абарону.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?